РУС   БЕЛ   ENG

Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь

падрабязней пра нас

Міжканфесійнае хрысціянскае рэлігійнае брацтва "Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь" (БТРБ) з'яўляецца рэлігійнай арганізацыяй, створанай у студзені 1992 года і зарэгістраванай у Камітэце па справах рэлігій і нацыянальнасцяў пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь. Заснавальнікамі Таварыства з'яўляюцца хрысціяне розных канфесій: Праваслаўнай, Рымска-Каталіцкай, Грэка-Каталіцкай, Евангельскіх хрысціян баптыстаў, Хрысціян Веры Евангельскай, Адвентыстаў Сёмага Дня. Прадстаўнікі гэтых канфесій уваходзяць у склад Праўлення Таварыства, абіранага вышэйшым органам Таварыства – Генеральнай канферэнцыяй. Старшынёй Праўлення з'яўляецца М.М. Стасілевіч (абраны 21 лістапада 2018 г.), Выканаўчым дырэктарам – Г. Г. Мельнікаў.

Біблейскае таварыства з'яўляецца буйным цэнтрам па распаўсюджванню Біблій і іншай духоўнай літаратуры ў рэспубліцы. За час свайго існавання Біблейскае таварыства распаўсюдзіла ў краіне больш за 1 200 000 адзінак духоўнай літаратуры. Брацтва мае вялікі выбар Біблій і іншай духоўнай літаратуры. Таварыства ўдзельнічае ў перакладзе Бібліі на беларускую мову, актыўна супрацоўнічае з цэрквамі розных канфесій, культурна-асветніцкімі, дабрачыннымі арганізацыямі ў Рэспубліцы Беларусь, сродкамі масавай інфармацыі ў справе духоўнай асветы насельніцтва, ажыццяўляе выданне кніг Святога Пісання на рускай і беларускай мовах.

Таварыства ажыццяўляе сваю дзейнасць на падставе Статута БТРБ і ў адпаведнасці з Канстытуцыяй і заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

БТРБ, разам з іншымі нацыянальнымі Біблійнымі таварыствамі, уваходзіць у склад сусветнай арганізацыі Аб'яднаных Біблейскіх Таварыстваў, якія працуюць у больш чым 200 краінах свету 


Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь


Мэты
1. Вызнаньне хрысціянскай веры
2. Задавальненне духоўных патрэбаў насельніцтва Рэспублікі Беларусь 
Задачы
1. Прадастаўленне кожнаму жадаючаму магчымасці набыцця Бібліі і іншай духоўнай літаратуры (слоўнікі, даведнікі, энцыклапедыі і г. д.) без дактрынальных каментароў
- на зразумелай мове;
- у падыходным фармаце і афармленні;
- без дактрынальных каментароў;
- праз кнігі і іншыя носьбіты інфармацыі.
2. Выдавецкая дзейнасць і ўдзел у перакладзе Свяшчэннага Пісання на беларускую мову.
3. Дабрачынная дзейнасць праз ажыццяўленне праектаў дапамогі розным катэгорыям насельніцтва, якія жывуць у нястачы.
4. Папулярызацыя духоўна-маральнага багацця Бібліі, уцягванне грамадскасці ў працэс адраджэння і развіцця духоўнасці народа. 
Напрамкі дзейнасці
1. Распаўсюджванне Біблій і іншай духоўнай літаратуры (даведнікаў, энцыклапедый, слоўнікаў і г. д.):
- сярод цэркваў розных канфесій;
- сярод хрысціянскіх арганізацый і місій;
- сярод жыхароў рэспублікі.
 2. Дабрачынныя праграмы па забеспячэнні духоўнай літаратурай:
- дзяцей-сірот і дзяцей-інвалідаў;
- састарэлых і інвалідаў;
- нарка- і алкаголезалежных людзей;
- ахвяраў Чарнобыльскай аварыі;
- маламаемных;
- шматдзетных сем'яў
3. Асветніцкая прац
Папулярызацыя духоўнага і маральнага багацця Бібліі праз:
- арганізацыю і правядзенне сустрэч, кансультацый, семінараў, вечароў пытанняў-адказаў з прадстаўнікамі грамадскасці;
- чытанне лекцый, паказ відэафільмаў на хрысціянскія тэмы ў навучальных установах (па ўзгадненні з кіраўнікамі ўстаноў і органамі мясцовай улады);
- супрацоўніцтва з бібліятэкамі і музеямі гарадоў і вёсак Беларусі і забеспячэнне іх біблейскай літаратурай.
Папулярызацыя Бібліі сярод чытачоў бібліятэк і наведвальнікаў музеяў
4. Перакладчыцкая і выдавецкая дзейнасць:
- пераклад Свяшчэннага Пісання на беларускую мову;
- выданне духоўнай літаратуры, якая адпавядае надзенным патрабаванням і чаканням беларускага народа

ПЕРЕВОД И ИЗДАНИЕ НОВОГО ЗАВЕТА НА БЕЛОРУССКОМ ЯЗЫКЕ

Многие православные приходы Беларуси проводят богослужения на белорусском языке. Рост национального самосознания, особенно усилившийся в последние годы, ведет ко все большему употреблению белорусского языка в Республике и отсюда – к большей потребности в литературе на нем. Данный перевод призван удовлетворить потребности общества в Священном Писании на белорусском языке. Мы надеемся, что чтение слова Божия на родном языке сделает его более понятным и побудит больше людей посещать церковь. 

В сотрудничестве с Библейским обществом Православная комиссия Белорусского Экзархата продолжает работать над созданием Нового Завета с использованием трех ранних версий (на церковно-славянском, греческом, русском), дополненных современным белорусским переводом. До недавнего времени литургии в Православной Церкви проводились исключительно на церковно-славянском языке, на русском лишь говорились проповеди. Готовящаяся новая версия, представляющая текст на белорусском параллельно с традиционными церковными текстами, сделает Писание более доступным, особенно молодым людям. 

Это многолетний проект. Планируется перевести Послания Иуды и «К Евреям», а также часть книги «Откровение».


Склад праўлення

Стасілевіч Мікалай Міхайлавіч (Старшыня Праўлення Біблейскага таварыства) - Біскуп, пастар царквы Хрысціян Веры Евангельскай

Протаіерэй Аляксей Васін (намеснік Старшыні Праўлення) - Выкладчык Мінскай духоўнай семінарыі (Беларускі Экзархат Рускай Праваслаўнай Царквы)

Протаіерэй Сергій Гардун - Клірык Кафедральнага Сабора ў Гонар Святога Духа, Прафесар Мінскай духоўнай акадэміі і семінарыі (Беларускі Экзархат Рускай Праваслаўнай Царквы)

Кс. канонік Ян Крэміс - Старшыня Секцыі па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі

Пашук Марына Зігмундаўна - доктар біблійнай тэалогіі (Рымска-Каталіцкая Царква)

Гунько Мікалай Анатольевіч - Выканаўчы сакратар рэлігійнага аб'яднання «Канферэнцыя Хрысціян Адвентыстаў Сёмага Дня ў РБ»

Яравой Віктар Васільевіч - Дырэктар выдавецкага аддзела рэлігійнага аб'яднання «Канферэнцыя Хрысціян Адвентыстаў Сёмага Дня ў РБ»

Жыбрык Уладзімір Мікалаевіч - Пастар царквы Хрысціян Веры Евангельскай «Святло Жыцця», г. Мінск

Бокун Антоній Іванавіч - Пастар царквы Хрысціян Веры Евангельскай "Ян Прадвеснік", г. Мінск

Падрэз Мікалай Дзмітрыевіч - Кансультант Біблейскай місіі (Царква евангельскіх хрысціян баптыстаў)

Рачкоўскі Іосіф Мікалаевіч - Пастар Мінскай царквы евангельскiх хрысцiян баптыстаў «Галгофа», Намеснік Старшыні Саюза ЕХБ у РБ

Фірысюк Аляксандр Іванавіч - Біскуп Саюза ЕХБ у РБ, Пастар Мінскай багаслоўскай семінарыі

Мельнікаў Георгій Георгіевіч - Выканаўчы дырэктар Біблейскага таварыства ў Рэспубліцы Беларусь - уваходзіць у склад Праўлення па пасадзе. 



Нашы кантакты


Час працы ПН.-ЧТ. 8.30-18.20
ПТ. 9.00-13.00
ВЫКАНАЎЧЫ ДЫРЭКТАР Мельнікаў
Георгій Георгіевіч
+375 33 634-64-77
менеджэр Аляксандр

+375 29 760-72-56
менеджэр Марыя

+375 29 386-63-53

ІНФАРМАЦЫЯ НА САЙЦЕ НЯСЕ ДАВЕДАЧНАЙ і РЭКЛАМНЫ ХАРАКТАР, КОШТЫ І МЕЦЬ ВЫДАННЯЎ УДАКЛАДНЯЦЬ ПА ТЭЛЕФОНЕ, ПАКАЗАННАМУ Ў КАНТАКТАХ, АБО Ў НАШЫХ МЕНЕДЖЭРАЎ 


купить библию купить библию в Минске купить библию в Беларуси купить каноническую библию купить неканоническую библию читать библию онлайн купить библию в беларуси