
Беларуская Біблія
Пераклад Бібліі Сёмухі
Беларуская Біблія у перакла́де Сё́мухі – пераклад усяе Бібліі, зьдзейсьнены Васілём Сёмухам і выдадзены ў 2002 року ў Менску тарашкевіцай. Васіль Сёмуха, які сьпярша пачынаў працу над перакладам біблійнае камісіі Беларускай праваслаўнай царквы, у 1995 року выдаў уласны пераклад Новага Запавету і Псалтыру. У 2002 выйшаў пераклад усяе Бібліі, зьдзейсьнены пад рэдакцыяй місіянэра Юркі Рапецкага (Канада) з дапамогай мітрапаліта Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы Мікалая.
Асновай гэтых выданьняў стаў расейскі Сынадальны пераклад 1840 року.
НОМЕР В КАТАЛОГЕ САЙТА: БНБ-10001