Библия – удивительная книга хотя бы потому, что вот уже более 2000 лет является произведением, наиболее востребованным человечеством.
У 2025 г. спаўняецца 500 гадоў з часу выдання Францыскам Скарынам «Апостала» (Дзеі Апостальскія і Пасланні апосталаў). У 1517 г. Францыск Скарына пачаў друкаваць у Празе Біблію на беларускай мове. Гэтая праца была скончана ў 1525 г. у Вільні выданнем «Апостала». Пачынаючы з гэтага часу Біблія стала адным з галоўных сімвалаў беларускай мовы, культуры, сімвалам беларускага народу.
З моманту адраджэння беларускай дзяржаўнасці ў ХХ ст. юбілеі, звязаныя з біблейскімі перакладамі і выданнямі Францыска Скарыны, адзначаюцца пастаянна.
У 1925 г. адзначэнне 400-годдзя беларускага кнігадрукавання паклала пачатак шырокай вядомасці беларускага першадрукара і яго справы.
У 2017 г. 500-годдзе беларускага кнігадрукавання было адзначанна з’яўленнем пяці перакладаў Новага Запавету на беларускую мову.
Ушаноўваючы юбілей выдання «Апостала», завяршальнага выдання ў шэрагу біблейскіх выданняў Скарыны, звернемся да Кнігі, якая стала пачаткам усіх беларускіх кніг, каб Біблія, якую Францыск Скарына прагнуў даць свайму народу, стала асновай жыцця кожнага беларуса.
Мы звяртаемся да цэркваў, да прадстаўнікоў улады, дзеячаў адукацыі, навукі, культуры, і заклікаем абвясціць 2025 год годам беларускай Бібліі і годна адзначыць гэты юбілей. Няхай 2025 год стане годам умацавання міру і хрысціянскіх каштоўнасцяў у жыцці ўсяго народа Беларусі.
Пачынаючы з 1991 г. мы распаўсюджваем Слова Божае сярод тых людзей, хто не можа самастойна набыць кнігі Святога Пісання. Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь жадае бясплатна данесці Біблію дзецям-сіротам, выхаванцам прытулкаў і школ-інтэрнатаў, цяжкахворым, інвалідам, зняволеным, людзям сталага ўзросту, а таксама тым, хто патрапіў у цяжкія жыццёвыя акалічнасці. Для многіх з іх нашыя праекты з'яўляюцца адзінай крыніцай бясплатнага атрымання Бібліі ці Новага Запавету.
Вялікі асветнік нашага народа Францыск Скарына пісаў: «Таму што не толькі дактары навук і навукоўцы Слова Божае разумеюць, але ўсякі чалавек просты і паспаліты, чытаючы яго і слухаючы, можа зразумець, што неабходна для выратавання душы яго». Мы молімся аб тым, каб чытаючы Біблію, кожны чалавек адгукнуўся на любоў Ісуса Хрыста і паверыў у Яго як у свайго Збавцу і Госпада.
Библия – удивительная книга хотя бы потому, что вот уже более 2000 лет является произведением, наиболее востребованным человечеством.