Vinaora Nivo SliderVinaora Nivo SliderVinaora Nivo SliderVinaora Nivo SliderVinaora Nivo SliderVinaora Nivo SliderVinaora Nivo Slider

Кароткая даведка

Міжканфесійнае хрысціянскае рэлігійнае брацтва "Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь" (БТРБ) з'яўляецца рэлігійнай арганізацыяй, створанай у студзені 1992 года і зарэгістраванай у Камітэце па справах рэлігій і нацыянальнасцяў пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь. Заснавальнікамі Таварыства з'яўляюцца хрысціяне розных канфесій: Праваслаўнай, Рымска-Каталіцкай, Грэка-Каталіцкай, Евангельскіх хрысціян баптыстаў, Хрысціян Веры Евангельскай, Адвентыстаў Сёмага Дня. Прадстаўнікі гэтых канфесій уваходзяць у склад Праўлення Таварыства, абіранага вышэйшым органам Таварыства – Генеральнай канферэнцыяй. Старшынёй Праўлення з'яўляецца М.М. Стасілевіч (абраны 21 лістапада 2018 г.), Выканаўчым дырэктарам – Г. Г. Мельнікаў.

Біблейскае таварыства з'яўляецца буйным цэнтрам па распаўсюджванню Біблій і іншай духоўнай літаратуры ў рэспубліцы. За час свайго існавання Біблейскае таварыства распаўсюдзіла ў краіне больш за 1 200 000 адзінак духоўнай літаратуры. Брацтва мае вялікі выбар Біблій і іншай духоўнай літаратуры. Таварыства ўдзельнічае ў перакладзе Бібліі на беларускую мову, актыўна супрацоўнічае з цэрквамі розных канфесій, культурна-асветніцкімі, дабрачыннымі арганізацыямі ў Рэспубліцы Беларусь, сродкамі масавай інфармацыі ў справе духоўнай асветы насельніцтва, ажыццяўляе выданне кніг Святога Пісання на рускай і беларускай мовах.

Таварыства ажыццяўляе сваю дзейнасць на падставе Статута БТРБ і ў адпаведнасці з Канстытуцыяй і заканадаўствам Рэспублікі Беларусь

БТРБ, разам з іншымі нацыянальнымі Біблійнымі таварыствамі, уваходзіць у склад сусветнай арганізацыі Аб'яднаных Біблейскіх Таварыстваў, якія працуюць у больш чым 200 краінах свету

Мэты

1. Вызнаньне хрысціянскай веры

2. Задавальненне духоўных патрэбаў насельніцтва Рэспублікі Беларусь

Задачы

1. Прадастаўленне кожнаму жадаючаму магчымасці набыцця Бібліі і іншай духоўнай літаратуры (слоўнікі, даведнікі, энцыклапедыі і г. д.) без дактрынальных каментароў

- на зразумелай мове;

- у падыходным фармаце і афармленні;

- без дактрынальных каментароў;

- праз кнігі і іншыя носьбіты інфармацыі.

2. Выдавецкая дзейнасць і ўдзел у перакладзе Свяшчэннага Пісання на беларускую мову.

3. Дабрачынная дзейнасць праз ажыццяўленне праектаў дапамогі розным катэгорыям насельніцтва, якія жывуць у нястачы.

4. Папулярызацыя духоўна-маральнага багацця Бібліі, уцягванне грамадскасці ў працэс адраджэння і развіцця духоўнасці народа.

Напрамкі дзейнасці

1. Распаўсюджванне Біблій і іншай духоўнай літаратуры (даведнікаў, энцыклапедый, слоўнікаў і г. д.):

- сярод цэркваў розных канфесій;

- сярод хрысціянскіх арганізацый і місій;

- сярод жыхароў рэспублікі.

2. Дабрачынныя праграмы па забеспячэнні духоўнай літаратурай:

- дзяцей-сірот і дзяцей-інвалідаў;

- састарэлых і інвалідаў;

- нарка- і алкаголезалежных людзей;

- ахвяраў Чарнобыльскай аварыі;

- маламаемных;

- шматдзетных сем'яў

3. Асветніцкая праца

Папулярызацыя духоўнага і маральнага багацця Бібліі праз:

- арганізацыю і правядзенне сустрэч, кансультацый, семінараў, вечароў пытанняў-адказаў з прадстаўнікамі грамадскасці;

- чытанне лекцый, паказ відэафільмаў на хрысціянскія тэмы ў навучальных установах (па ўзгадненні з кіраўнікамі ўстаноў і органамі мясцовай улады);

- супрацоўніцтва з бібліятэкамі і музеямі гарадоў і вёсак Беларусі і забеспячэнне іх біблейскай літаратурай. Папулярызацыя Бібліі сярод чытачоў бібліятэк і наведвальнікаў музеяў

4. Перакладчыцкая і выдавецкая дзейнасць:

- пераклад Свяшчэннага Пісання на беларускую мову;

- выданне духоўнай літаратуры, якая адпавядае надзенным патрабаванням і чаканням беларускага народа

Склад праўлення

Стасілевіч Мікалай Міхайлавіч (Старшыня Праўлення Біблейскага таварыства) - Біскуп, пастар царквы Хрысціян Веры Евангельскай

Протаіерэй Аляксей Васін (намеснік Старшыні Праўлення) - Выкладчык Мінскай духоўнай семінарыі (Беларускі Экзархат Рускай Праваслаўнай Царквы)

Протаіерэй Сергій Гардун - Клірык Кафедральнага Сабора ў Гонар Святога Духа, Прафесар Мінскай духоўнай акадэміі і семінарыі (Беларускі Экзархат Рускай Праваслаўнай Царквы)

Кс. канонік Ян Крэміс - Старшыня Секцыі па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі

Пашук Марына Зігмундаўна - доктар біблійнай тэалогіі (Рымска-Каталіцкая Царква)

Гунько Мікалай Анатольевіч - Выканаўчы сакратар рэлігійнага аб'яднання «Канферэнцыя Хрысціян Адвентыстаў Сёмага Дня ў РБ»

Яравой Віктар Васільевіч - Дырэктар выдавецкага аддзела рэлігійнага аб'яднання «Канферэнцыя Хрысціян Адвентыстаў Сёмага Дня ў РБ»

Жыбрык Уладзімір Мікалаевіч - Пастар царквы Хрысціян Веры Евангельскай «Святло Жыцця», г. Мінск

Бокун Антоній Іванавіч - Пастар царквы Хрысціян Веры Евангельскай "Ян Прадвеснік", г. Мінск

Падрэз Мікалай Дзмітрыевіч - Кансультант Біблейскай місіі (Царква евангельскіх хрысціян баптыстаў)

Рачкоўскі Іосіф Мікалаевіч - Пастар Мінскай царквы евангельскiх хрысцiян баптыстаў «Галгофа», Намеснік Старшыні Саюза ЕХБ у РБ

Фірысюк Аляксандр Іванавіч  - Біскуп Саюза ЕХБ у РБ, Пастар Мінскай багаслоўскай семінарыі

Мельнікаў Георгій Георгіевіч - Выканаўчы дырэктар Біблейскага таварыства ў Рэспубліцы Беларусь - уваходзіць у склад Праўлення па пасадзе