Vinaora Nivo SliderVinaora Nivo SliderVinaora Nivo SliderVinaora Nivo SliderVinaora Nivo SliderVinaora Nivo SliderVinaora Nivo Slider

Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь прапануе вашай увазе юбілейнае выданне Бібліі на сучаснай беларускай мове, прысвечанае 500-годдзю выдання Францыскам Скарынам першай друкаванай беларускай кнігі - «Псалтыр».

У юбілейным выпуску Бібліі былі ўлічаны шматлікія заўвагі і выпраўлення, якія паступалі ў адрас нашай рэдакцыі на працягу больш за пяць гадоў з моманту выхаду першага выдання ў 2012 годзе. У большасці выпадкаў яны закранулі тэкст Новага Запавету.

Упершыню выдадзеныя два варыянты Бібліі на сучаснай беларускай мове: Біблія з кананічнымі кнігамі Біблія, якая ўключаючая ў сябе і некананічныя кнігі. Таксама выдадзены Бібліі ў падарункавым афармленні –у пазалочаным абрэзе і святочнай вокладке.

Захоўваючы традыцыі першага выдання, юбілейная Біблія змяшчае шырокі апарат дадатковых матэрыялаў: слоўнік тэрмінаў, табліцу адлегласцяў, спіс Цэркваў Новага Запавету, параўнальную табліцу імёнаў Апосталаў і 18 каляровых карт, - які дазволіць чытачу лепш зразумець падзеі, апісаныя на старонках Святога Пісання.

Будзем удзячныя, калі вы, дарагія чытачы, працягнеце плённае супрацоўніцтва з Біблейскім таварыствам у справе распаўсюджвання Слова Божага на роднай мове і прадставіце свае прапановы па ўдасканаленні дадзенага перакладу.

Спадзяемся, што гэта выданне Бібліі дасць магчымасць кожнаму жадаючаму задаволіць патрэбнасць у Пісанні і атрымаць асалоду ад багацця і прыгажосці сучаснай беларускай мовы.