Vinaora Nivo SliderVinaora Nivo SliderVinaora Nivo SliderVinaora Nivo SliderVinaora Nivo SliderVinaora Nivo SliderVinaora Nivo Slider

Перевод и издание Нового Завета на белорусском языке

Многія праваслаўныя прыходы Беларусі праводзяць набажэнствы на беларускай мове. Рост нацыянальнай самасвядомасці, асабліва ўзмацнелы ў апошнія гады, вядзе да ўсё большага ўжывання беларускай мовы ў Рэспубліцы і адсюль - да большай патрэбы ў літаратуры на ёй. Дадзены пераклад закліканы задаволіць запатрабаванні грамадства ў Святым Пісанні на беларускай мове. Мы спадзяемся, што чытанне Божага слова на роднай мове зробіць яго больш зразумелым і заахвоціць больш людзей наведваць царкву.

У супрацоўніцтве з Біблейскім таварыствам Праваслаўная камісія Беларускага Экзархата працягвае працу над выданнем Новага Запавету з выкарыстаннем трох ранніх версій (на царкоўна-славянскай, грэцкай, рускай мовах), дапоўненых сучасным беларускім перакладам. Да нядаўняга часу літургіі ў Праваслаўнай Царквы праводзіліся выключна на царкоўна-славянскай мове, на рускай толькі гаварыліся пропаведзі. Новая версія, што рыхтуецца, прадстаўляе тэкст на беларускай мове паралельна з традыцыйнымі царкоўнымі тэкстамі. Гэта зробіць Пісанне больш даступным, асабліва маладым людзям.

Гэты праект - шматгадовы. У 2015 годзе плануецца перавесці Паслання Юды і «Да Габрэяў», а таксама частка кнігі «Адкрыцьцё»; меркаваная дата заканчэння перакладу – 2016 год.