Vinaora Nivo SliderVinaora Nivo SliderVinaora Nivo SliderVinaora Nivo SliderVinaora Nivo SliderVinaora Nivo SliderVinaora Nivo Slider

«Настаўляй юнака ў пачатку дарогі яго; нават калі састарэе, ён не сыдзе з яе» (Пр. 22:6)

ДЗЕЦІ ЧАРНОБЫЛЯ

Прайшло больш за 25 гадоў пасля Чарнобыльскай аварыі - адной з самых страшных экалагічных катастроф у гісторыі чалавецтва. Больш за ўсё ў гэтай аварыі пацярпелі жыхары 21 раёна Гомельскай, Магілёўскай і Брэсцкай абласцей. Псіхалагічна людзі прывыклі да таго, што яны жывуць на землях, забруджаных у той ці іншай ступені радыёактыўнымі матэрыяламі, але заўсёды прысутнічае непакой за сваё здароўе і, асабліва, за здароўе дзяцей. Слова Божае можа паказаць не толькі жыццёвыя арыенціры для падрастаючага пакалення, але і даць суцяшэнне ў цяжкіх жыццёвых сітуацыях.

Біблейскае таварыства плануе аказаць дапамогу духоўнай літаратурай у першую чаргу тым дзецям, якія найбольш маюць патрэбу ў такой падтрымцы.

ДЗЕЦІ ЧАРНОБЫЛЯ

Бібліі атрымаюць:

  • Дзеці-сіроты, якія пражываюць у дзіцячых дамах і школах-інтэрнатах
  • Дзеці ў сацыяльных прытулках
  • Дзеці-інваліды, аб'яднаныя ў рэгіянальныя Асацыяцыі дзяцей-інвалідаў
  • Дзеці, якія наведваюць цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання
  • Дзеці, якія наведваюць нядзельныя школы пры памесных цэрквах

 

 

ЎСІХ НЕАБЫЯКАВЫХ ЗАПРАШАЕМ ДА ЎДЗЕЛУ
Ў ДАПАМОЗЕ ДЗЕЦЯМ ЧАРНОБЫЛЯ!!!