Vinaora Nivo SliderVinaora Nivo SliderVinaora Nivo SliderVinaora Nivo SliderVinaora Nivo SliderVinaora Nivo SliderVinaora Nivo Slider

«Я збудую Царкву Маю, і брамы пякельныя не адолеюць яе» (Мц.16:18)

ДАПАМОГА  НОВЫМ  ЦЭРКВАМПаводле вынікаў апошніх даследаванняў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, у цяперашні час каля 60% насельніцтва ідэнтыфікуюць сябе вернікамі. Растучая цікавасць да рэлігіі пачалася ў канцы 80-х пасля распаду Савецкага Саюза і працягваецца да цяперашняга часу. Пастаянны рост колькасці людзей, якія цікавяцца духоўнымі пытаннямі, патрабуе будаўніцтва новых цэркваў. Большасць вернікаў новых цэркваў - гэта людзі маладога і сярэдняга ўзросту. Яны дапамагаюць у будаўніцтве царкоўных будынкаў, наведваюць заняткі па вывучэнню Бібліі, прыводзяць сваіх дзяцей у нядзельную школу. Усе гэтыя заняткі праходзяць у часовых, не прыстасаваных для вялікай колькасці людзей будынках. Кожная новая царква мае патрэбу ў добрым наборы духоўнай літаратуры, бо ўсе сродкі сыходзяць на будаўніцтва. Святарам і пастарам неабходныя Бібліі, даведачная літаратура, энцыклапедыі; для моладзі і людзей сярэдняга ўзросту патрэбныя Бібліі на рускай і беларускай мовах у Сынадальным і сучасным перакладах; дзеці маюць патрэбу ў маляўнічых, добра ілюстраваных выданнях.

 

ЎСІХ НЕАБЫЯКАВЫХ ЗАПРАШАЕМ ДА ЎДЗЕЛУ
Ў ДАПАМОЗЕ НОВЫМ ЦЭРКВАМ!!!