Vinaora Nivo SliderVinaora Nivo SliderVinaora Nivo SliderVinaora Nivo SliderVinaora Nivo SliderVinaora Nivo SliderVinaora Nivo Slider

«Бацька мой і маці мая кінулі мяне, але Гасподзь прыме мяне» (Пс.26:10)

ДАПАМОГА  ДЗЕЦЯМ-СІРОТАМУ цэнтры ўвагі Біблейскага таварыства заўсёды быў клопат аб дзецях-сіротах, якія выхоўваюцца ў дзіцячых дамах, школах-інтэрнатах, прыёмных сем'ях, сацыяльных прытулках і ў дзіцячых дамах сямейнага тыпу. Агульная колькасць сірот у Беларусі складае 24 000, з іх 27,3% - біялагічныя сіроты, 72,7% - сацыяльныя сіроты. Бацькі біялагічных сірот памерлі ад хвароб і няшчасных выпадкаў; бацькі жа сацыяльных сірот пазбаўленыя бацькоўскіх правоў па прычыне іх асацыяльных паводзін.

 

 

Ліст Каці Л. з дзіцячага дома да сваёй маці:

ДАПАМОГА  ДЗЕЦЯМ-СІРОТАМ

«Дарагая мама, калі б ты не піла, ты забрала б мяне 10 гадоў таму. Але вось як ты пачала піць, у цябе забралі мяне, потым згарэў дом. Вось да чаго даводзіць гарэлка нашых мам і тат».

 

 

 

Дзеці-сіроты ў дзіцячых дамах апранутыя, абутыя, накормленыя, акружаны ўвагай і клопатам выхавальнікаў, але пазбаўленыя галоўнага - мацярынскай любові. Дзеці павінны ведаць, што хоць іх і кінулі родныя бацькі, але ёсць Нябесны Бацька, Які іх ніколі не пакіне.

ДАПАМОГА  ДЗЕЦЯМ-СІРОТАМ

Вельмі важна, каб дзеці-сіроты пазнаёміліся з Бібліяй і іншымі кнігамі Біблейскага таварыства. Дзеці малога ўзросту даведаюцца пра біблейскіх герояў, выкарыстоўваючы развіваючыя размалёўкі «Божы свет вакол нас», а «Хрысціянская азбука» дапаможа не толькі навучыцца добра чытаць, але акуне юнага чытача ў свет загадак, галаваломак, хуткамовак і павучальных гісторый. Дзеці сярэдняга і старэйшага ўзросту паступова будуць пранікаць у свет Бібліі і здабываць з яе добрыя ўрокі для свайго жыцця ў дзіцячым доме. А калі выйдуць у самастойнае жыццё, яны ўжо будуць мець маральны стрыжань, каб супрацьстаяць тым спакусам, якія ўзнікнуць у іх на жыццёвым шляху.

 

ЗАПРАШАЕМ ЎСІХ НЕАБЫЯКАВЫХ ДА ЎДЗЕЛУ
Ў ДАПАМОЗЕ ДЗЕЦЯМ-СІРОТАМ!!!