Vinaora Nivo SliderVinaora Nivo SliderVinaora Nivo SliderVinaora Nivo SliderVinaora Nivo SliderVinaora Nivo SliderVinaora Nivo Slider

«Раніцаю сей сваё зерне, і да вечара хай не спыніцца твая рука» (ЭКЛЕЗІЯСТ 11:6)

 

 

 

У цяперашні час супрацоўнікі Біблейскага таварыства маюць вялікую базу кантактаў з актыўнымі святарамі цэркваў розных канфесій у Беларусі. Гэта людзі, якія не сядзяць за сценамі сваіх царкоўных будынкаў, а мэтанакіравана ідуць ў свет і садзейнічаюць пераўтварэнню гэтага свету. З іх дапамогай супрацоўнікі Біблейскага таварыства плануюць забяспечыць духоўнай літаратурай востра маючых патрэбу людзей. Пастаяннае ўзаемадзеянне з мясцовымі святарамі ў справе распаўсюджвання Святога Пісання найбольш эфектыўны шлях дасягнення Словам Божым людзей ва ўсіх рэгіёнах краіны

 

  

Таццяна, пастар царквы хрысціян веры евангельскай у г. Чэрыкаў Магілёўскай вобласці Таццяна: « Я наведваю разам са сваімі прыхаджанамі 40 вёсак у нашым раёне. Падыходзяць жыхары і просяць Біблію, але я не магу даць, так як ахвяраванні ў царкве малыя з-за нізкіх заробкаў, а Бібліі дарагія, каб купіць. Акрамя нас ніхто ў гэтыя вёскі не прыедзе і не раскажа пра Бога. Найбольш патрэба ў Новых Запаветах і Бібліях з буйным шрыфтам, так як у вёсках шмат пажылых людзей». Сяргей, прэсвітар царквы адвентыстаў сёмага дня ў г. Рэчыца Гомельскай вобласці дзеліцца сваімі праблемамі: «Наша царква наведвае дзяцей у сацыяльным прытулку, мы дапамагаем ў бліжэйшых вёсках шматдзетным сем'ям і сем'ям з прыёмнымі дзецьмі. Для іх мы збіраем вопратку, прадукты. Але і вельмі хацелася падарыць дзіцячую Біблію для дзяцей і дарослую Біблію для бацькоў». Святар праваслаўнай царквы ў в. Вербавічи Нараўлянскага раёна а. Аляксандр кажа: «Я збіраю летам дзяцей з бедных і праблемных сем'яў з навакольных вёсак і арганізую лагер для іх і мне так патрэбныя дзіцячыя Бібліі».