Vinaora Nivo SliderVinaora Nivo SliderVinaora Nivo SliderVinaora Nivo SliderVinaora Nivo SliderVinaora Nivo SliderVinaora Nivo Slider

«Раніцаю сей сваё зерне, і да вечара хай не спыніцца твая рука» (ЭКЛЕЗІЯСТ 11:6)

 

 

 

У цяперашні час супрацоўнікі Біблейскага таварыства маюць вялікую базу кантактаў з актыўнымі святарамі цэркваў розных канфесій у Беларусі. Гэта людзі, якія не сядзяць за сценамі сваіх царкоўных будынкаў, а мэтанакіравана ідуць ў свет і садзейнічаюць пераўтварэнню гэтага свету. З іх дапамогай супрацоўнікі Біблейскага таварыства плануюць забяспечыць духоўнай літаратурай востра маючых патрэбу людзей. Пастаяннае ўзаемадзеянне з мясцовымі святарамі ў справе распаўсюджвання Святога Пісання найбольш эфектыўны шлях дасягнення Словам Божым людзей ва ўсіх рэгіёнах краіны

 

  

Таццяна, пастар царквы хрысціян веры евангельскай у г. Чэрыкаў Магілёўскай вобласці Таццяна: « Я наведваю разам са сваімі прыхаджанамі 40 вёсак у нашым раёне. Падыходзяць жыхары і просяць Біблію, але я не магу даць, так як ахвяраванні ў царкве малыя з-за нізкіх заробкаў, а Бібліі дарагія, каб купіць. Акрамя нас ніхто ў гэтыя вёскі не прыедзе і не раскажа пра Бога. Найбольш патрэба ў Новых Запаветах і Бібліях з буйным шрыфтам, так як у вёсках шмат пажылых людзей». Сяргей, прэсвітар царквы адвентыстаў сёмага дня ў г. Рэчыца Гомельскай вобласці дзеліцца сваімі праблемамі: «Наша царква наведвае дзяцей у сацыяльным прытулку, мы дапамагаем ў бліжэйшых вёсках шматдзетным сем'ям і сем'ям з прыёмнымі дзецьмі. Для іх мы збіраем вопратку, прадукты. Але і вельмі хацелася падарыць дзіцячую Біблію для дзяцей і дарослую Біблію для бацькоў». Святар праваслаўнай царквы ў в. Вербавічи Нараўлянскага раёна а. Аляксандр кажа: «Я збіраю летам дзяцей з бедных і праблемных сем'яў з навакольных вёсак і арганізую лагер для іх і мне так патрэбныя дзіцячыя Бібліі».

 

«Раніцаю сей сваё зерне, і да вечара хай не спыніцца твая рука» (ЭКЛЕЗІЯСТ 11:6)

У цяперашні час супрацоўнікі Біблейскага таварыства маюць вялікую базу кантактаў з актыўнымі святарамі цэркваў розных канфесій у Беларусі. Гэта людзі, якія не сядзяць за сценамі сваіх царкоўных будынкаў, а мэтанакіравана ідуць у свет і садзейнічаюць пераўтварэнню гэтага свету. З іх дапамогай супрацоўнікі Біблейскага таварыства плануюць забяспечыць духоўнай літаратурай востра маючых патрэбу людзей. Пастаяннае ўзаемадзеянне з мясцовымі святарамі ў справе распаўсюджвання Святога Пісання найбольш эфектыўны шлях дасягнення Словам Божым людзей ва ўсіх рэгіёнах краіны

Таццяна, пастар царквы хрысціян веры евангельскай у г. Чэрыкаў Магілёўскай вобласці Таццяна: « Я наведваю разам са сваімі прыхаджанамі 40 вёсак у нашым раёне. Падыходзяць жыхары і просяць Біблію, але я не магу даць, так як ахвяраванні ў царкве малыя з-за нізкіх заробкаў, а Бібліі дарагія, каб купіць. Акрамя нас ніхто ў гэтыя вёскі не прыедзе і не раскажа пра Бога. Найбольш патрэба ў Новых Запаветах і Бібліях з буйным шрыфтам, так як у вёсках шмат пажылых людзей». Сяргей, прэсвітар царквы адвентыстаў сёмага дня ў г. Рэчыца Гомельскай вобласці дзеліцца сваімі праблемамі: «Наша царква наведвае дзяцей у сацыяльным прытулку, мы дапамагаем ў бліжэйшых вёсках шматдзетным сем'ям і сем'ям з прыёмнымі дзецьмі. Для іх мы збіраем вопратку, прадукты. Але і вельмі хацелася падарыць дзіцячую Біблію для дзяцей і дарослую Біблію для бацькоў». Святар праваслаўнай царквы ў в. Вербавічы Нараўлянскага раёна а. Аляксандр кажа: «Я збіраю летам дзяцей з бедных і праблемных сем'яў з навакольных вёсак і арганізую лагер для іх і мне так патрэбны дзіцячыя Бібліі».

 

ДАПАМОГА  ДЗЕЦЯМ-СІРОТАМУ цэнтры ўвагі Біблейскага таварыства заўсёды быў клопат аб дзецях-сіротах, якія выхоўваюцца ў дзіцячых дамах, школах-інтэрнатах, прыёмных сем'ях, сацыяльных прытулках і ў дзіцячых дамах сямейнага тыпу. Агульная колькасць сірот у Беларусі складае 24 000, з іх 27,3% - біялагічныя сіроты, 72,7% - сацыяльныя сіроты.

ДЗЕЦІ ЧАРНОБЫЛЯПрайшло больш за 25 гадоў пасля Чарнобыльскай аварыі - адной з самых страшных экалагічных катастроф у гісторыі чалавецтва. Больш за ўсё ў гэтай аварыі пацярпелі жыхары 21 раёна Гомельскай, Магілёўскай і Брэсцкай абласцей. Псіхалагічна людзі прывыклі да таго, што яны жывуць на землях, забруджаных у той ці іншай ступені радыёактыўнымі матэрыяламі, але заўсёды прысутнічае непакой за сваё здароўе і, асабліва, за здароўе дзяцей.

ДУХОВНАЯ ПОМОЩЬ ТЕРРИТОРИАЛЬНЫМ ЦЕНТРАМ СОЦИАЛЬНОГО ОБСЛУЖИВАНИЯ НАСЕЛЕНИЯУ Рэспубліцы Беларусь сацыяльныя паслугі грамадзянам і сем'ям, якія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, прадастаўляюць 146 тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Структурнымі адзінкамі гэтых цэнтраў з'яўляюцца 1094 сацыяльных пункта, 151 аддзяленне дзённага знаходжання інвалідаў, 60 аддзяленняў кругласутачнага знаходжання, 36 аддзяленняў дзённага знаходжання для грамадзян сталага ўзросту.

ДАПАМОГА  НОВЫМ  ЦЭРКВАМПаводле вынікаў апошніх даследаванняў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, у цяперашні час каля 60% насельніцтва ідэнтыфікуюць сябе вернікамі. Растучая цікавасць да рэлігіі пачалася ў канцы 80-х пасля распаду Савецкага Саюза і працягваецца да цяперашняга часу. Пастаянны рост колькасці людзей, якія цікавяцца духоўнымі пытаннямі, патрабуе будаўніцтва новых цэркваў.

РАЗРЫВАЯ  ПОВЯЗІ  НАРКОТЫКАЎ  І  СНІДУЗгодна з інфармацыяй Міністэрства аховы здароўя, за апошнія 5 гадоў колькасць школьнікаў і студэнтаў, якія ўжываюць наркотыкі, узрасла амаль у 8 разоў. Вялікай небяспекай для маладых людзей з'яўляецца ўжыванне «спайсаў», якія выклікаюць залежнасць і прывыканне, пагібельна дзейнічаюць на фізічнае і душэўнае здароўе.