Vinaora Nivo SliderVinaora Nivo SliderVinaora Nivo SliderVinaora Nivo SliderVinaora Nivo SliderVinaora Nivo SliderVinaora Nivo Slider

 

Юбілейнае выданне Бібліі на сучаснай беларускай  мове (125х170 мм), прысвечанае 500-годдзю выдання Францыскам Скарынам першай друкаванай беларускай кнігі - «Псалтыр». Выдадзены два варыянты Бібліі: Біблія з кананічнымі кнігамі і Біблія, якая ўключае ў сябе  некананічныя кнігі. Юбілейная Біблія змяшчае шырокі апарат дадатковых матэрыялаў: слоўнік тэрмінаў, табліцу адлегласцяў, спіс Цэркваў Новага Запавету, параўнальную табліцу імёнаў Апосталаў і 18 каляровых карт.

(навінка!!!)

 Біблія на беларускай мове. Пераклад Васіля Семухі, зроблены ў супрацоўніцтве з хрысціянскай місіяй Global Missionary Ministries (Канада) пад рэдакцыяй Юркі Рапецкага

 Библия в современном белорусском переводе

Новы Запавет Госпада нашага Ісуса Хрыста. Пераклад с грэчаскай мовы на беларускую Біблейскай камісіі Беларускай Праваслаўнай Царквы. Выданне здзейснена пры ўдзеле Біблейскага таварыства

(навінка!!!)

 

 Новы Запавет. Пераклад з арыгінальнай мовы, здзейснены Секцыяй па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцела Камісіі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў пры ККББ

(навінка!!!)

  

Новы Запавет на беларускай мове
Пераклад з грэцкай мовы Анатоля Клышкі (паводле апошняга штутгарцкага выдання) на сучасную беларускую літаратурную мову. У квадратных дужках падаюцца  асобныя словы ці словазлучэнні, якія дададзены ў пазнейшых рукапісах грэцкага Новага Запавету, але якіх не было ў найстаражытнейшых. Курсівам выдзелены словы, ужытыя для больш звязнага злучэння тзксту

 

Новы Запавет, пераклад са старажытнагрэцкай мовы Антонія Бокуна

Кніга Прыповесьцяў, пераклад са старажытнагебрайскай мовы Антонія Бокуна